«Стогнуць у печы смалiстыя дровы…»
Стогнуць у печы смалiстыя дровы,
Бульба пыхкае ў чыгуне.
Дзякуй богу, пакуль што здаровы.
Праўда спрыт не такi, як раней.
Надзялiла жыцце вельмi шчодра.
Ўсе было — радасць, гора i грэх.
Дзякуй богу, пакуль усе добра.
А астатнее хай абмiне.
Ад святла да самога змяркання
Вырашаем стос розных праблем.
Дзякуй богу, пакуль што пры справе.
На тым свеце як след адпачнем.
Як палын той галовы сiвыя,
За спiной безлiч пражытых год.
Дзякуй богу, пакуль што жывыя.
Хоць жывем у крэдыт ўжо даўно.