«I мне нiкуды ад яе не дзецца…»
I мне нiкуды ад яе не дзецца,
Яна зноў расхвалюе неўзабаве
I без таго расхрыстанае сэрца
Мая шматпатрабуючая памяць.
Падзеi, людзi знiкнуць ў мiнулым.
Старыя казкi больш не зацiкавяць.
Але абудзiць мроi, што паснулi
Мая неўраўнаважанная памяць.
Закрэслю. Адмахну. Пайду на прынцып.
Але, нiбы жыцця апошнi шанец,
Трымцiць лiсцем чырвоным на галiнцы
Мая непадначаленная памяць.