«У празрыстую далеч нябес…»
У празрыстую далеч нябес,
У прасцягi жытневага поля
Заблукаў недарэчны мой лес,
Адшукаць шлях звароны не здолеў.
Ен засеў памiж казак i сноў,
Ашалеўшы ад свежага ветру,
Адурэўшы ад ветлiвых слоў,
Што нiколi не ведаў дагэтуль.
Ен згубiўся ў цемры начэй,
Што адна за другую дзiвосней,
Зразумеўшы, есць нешта яшчэ
Акрамя крыўды, лiха i злосцi.
Усвядомiў ен толькi цяпер,
Што не жыў ен, а быў у загане.
I ен збег у прытулак надзей,
У прыстанiшча мар i жаданняў.