Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Сонца хiлiцца да долу…»
Сонца хiлiцца да долу.
Дзесьцi на краю сяла
Птушка цвыркае на холад,
А мне хочацца цяпла.
Па вясновым небе шэрым
Ходзяць хмары чарадой.
Непагадзь у сэрца ў'елась
Сапсавала мой настрой.
Вецер вые так жалобна,
Нiбы поп пяе псалмы.
I ў вакенца так сумотна
Крохкi грукае язмiн.
Мокра, золка i тужлiва.
Вось табе i месяц май.
Крычыць птушка сiратлiва:
Пацяплення не чакай.
Сонца яблыкам чырвоным
Закацiлася за дах.
Надакучыў гэты холад.
Хачу лета i цяпла.