Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Вось чаго нiколi не рабiў…»
Вось чаго нiколi не рабiў,
Не таму, што я лайдак цi невук,
Я нiколi сена не касiў,
Проста не было ў тым патрэбы.
Вось чаго нiколi не хацеў.
Дык увесь свой век пражыць спакойна.
I таму спяшаўся i ляцеў,
Не сябруя часам з галавою.
Вось чаго нiколi не змагу,
Кiнуць кут, радзiмай што завецца.
Нават калi я адтуль збягу,
Назаўжды там сэрца застанецца.