«Вочы сiнiя, косы русыя…»
Вочы сiнiя, косы русыя,
Смех званочка любога званчэй.
Абыйдзi ўвесь свет, беларусачкi
Адшукаеш наўрад прыгажэй.
Не шкадуючы свае ручанькi,
Цi ў гарод, цi то ў поле, цi ў лес.
Што ты там нi кажы, беларусачкi
Лепш за ўсiх iншаземных нявест.
Непаўторнае, мiлагучнае.
Я з маленства табой ганарусь.
Бо iмя твае, беларусачка,
Надала мацi Белая Русь.