Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги «Сны аб Беларусi» предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
© Дзмiтрый Кудрэц, 2022
ISBN 978-5-4496-0882-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
«Зноў ноч разлiлася па наваколлi…»
Зноў ноч разлiлася па наваколлi,
Месяц празрысты на небе заззяў.
Ен глянуў унiз на жытневае поле —
Абеларусiўся.
Бусел з сабой, адлятаючы ў вырай,
Спевы пачутыя летам узяў,
Як напамiн аб жаданых мясцiнах.
Абеларусiўся.
Вабяць у шлях невядомыя землi —
Еўропа, амерыка, азiя ўся.
Ды мне тут утульней, вальготней, напэўна
Абеларусiўся.
Хай пазабыў крыху матчыну мову,
Ад гучнага «Р» не пазбаўлюся.
Яно прыкiпела на генным узроўнi.
Абеларусiўся.