Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«З«ездiць бы туды i паглядзець…»
З«ездiць бы туды i паглядзець,
Як жывуць у тым замежжы людзi,
Што сабе гатуюць на абед,
П«юць якiя лекi пры прастудзе.
Колькi там у кожнага машын.
I якое абуванне носяць,
Калi дождж пальецца i аб чым
Гутараць, калi прыходзяць госцi.
Мне ў чужой краiне цiкавей
Не музеi, поўныя турыстаў,
А якая там трава расце
I ў якiм баку сонца садзiцца.
Чым там пахне вечар за вакном
I якiя зоркi ў небе ззяюць,
I якiя казкi перад сном
Неслухам бацькi распавядаюць.
З«ездiць бы туды, звярнуць у бок
Ад мясцiн вядомых па расказах,
Каб убачыць самаму жыцце
Мо вельмi падобнае на наша.