Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора…
Приведённый ознакомительный фрагмент книги Сны аб Беларусi предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.
Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других
«Сонца схiлiлась за дах…»
Сонца схiлiлась за дах,
Чэрвень над вескай звiнiць.
Кнiгаўка плача ў лясах,
Просiць гаротная пiць.
Змоукне i зноўку пачне
Ценькаць i ўдзень i ўначы.
Кнiгаўка плача, а мне
Нечым ей дапамагчы.
Я ж не якiсьцi там бог.
I нават не чараўнiк.
Птушка галосiць. Здалек
Чутны яе сумны крык.
I я засмучоны хажу
Сярод несканчоных лугоў.
Кнiгаўка просiць дажджу.
Толькi дзе узяць мне яго?