Светильник жизни

Борис Огнев

Книга предназначена для поднятия настроения и новых открытий в себе и мире. Содержит стихотворения и поэмы, а также басни и баллады на разные темы жизни на русском, белорусском и английском языках.

Оглавление

* * *

Приведённый ознакомительный фрагмент книги Светильник жизни предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.

Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других

Навек я твой

(паэма)

1

Навек я твой — і гэтым ганаруся,

Навек я твой — і хвалямі жыцця

Я, беларус, нібыта захлібнуўся,

Адчуўшы голас славы пачуцця.

Я ганарусь, што тут я нарадзіўся,

Я ганарусь, што моцна так люблю…

Я ганарусь, як кожны ганарыцца,

Адчуўшы дух і старану сваю.

І я люблю цябе, мая Радзіма,

Люблю палёў, лясоў той ціхі шэпт,

Мяне ты, быццам маці, нарадзіла,

І даражэй ты мне за цэлы свет!

І я люблю цябе, мая старонка,

Люблю за сіні верасовы дол,

Люблю за спевы птушанятаў звонкіх,

За твой жыццёвы, радасны прастор!

Люблю цябе я за тваю красу,

За гоман лесу і жытнёвы пах,

І светлы нарыс за сабой нясу,

Хай свет адчуе нашых крылаў мах!

І праз тваю гісторыю я чую,

Што палюбіў цябе я незнарок.

Люблю цябе я. як сваю матулю,

І з той любві я атрымаў урок…

І навучыўся я любіць цябе

Ад прашчураў сівых — сваіх бацькоў,

Якія і ў шчасці, і ў журбе,

Адстойвалі цябе і лілі кроў.

2

А чаму ўсё ж завуць цябе «Белая Русь»,

І чаму пад бялявымі крыламі?

І чаму я табой, як нікім, ганарусь?

А таму, што ты родная, мілая.

А таму, што бялявы твае валасы,

І таму, што сарочкі бялявы,

І таму, што ўзімку бялеюць снягі,

А ўлетку на ўзрэччы — туманы.

Я ўсім раскажу пра сваю старану,

Я ўсім раскажу пра Радзіму,

Каб праславіць цябе, каб узвысіць адну,

Каб адчулі цябе хоць гадзіну.

Ты жыві, ты квітней, дарагая мая,

Ты ў жыцці, быццам сонейка, свеціш,

І скажу я ўсім: «Ты — радная зямля,

А мы ўсе твае малыя дзеці!»

Мы кахаем цябе, і мы любім цябе,

Ты адна нам даруеш жыццё.

І не згінула ты ні ў агні, ні ў журбе,

Ты прайшла, пераможца, праз усё.

Пакланюся цябе ў самы дол галавой,

Пакланюся цябе нездарма,

За цябе нашы продкі плацілі крывёй,

За цябе, о святая зямля!

Хай нікто і нішто не пакрыўдзіць цябе,

Хай да самага веку шануюць,

Хай крыніцай святла і агню ў цемнаце

Твае месцы ўсю вечнасць красуюць!

3

Гісторыю вядзеш, мая Радзіма,

Ад Полацкага княства, ад зямлі,

Якая мела Рагвалода-сына,

Якую ён любіў і бараніў.

Была дачка ў Рагвалода-князя,

І клікалі яе Рагнедай усе,

І чутка па-за межы расплылася

Аб прыгажуні — князевай дачцэ.

З-за межаў прыязжалі ў княства сваты,

Хацелі ад Рагнеды шлюб узяць,

Але Рагнеда, быццам звер закляты,

Адмовілася нават іх прыняць.

Але затым за кіеўскага князя

Рагнеда замуж выйшла, і тады

Уладзіміру казала, што не хоча

Разуць рабыніча — наклікала бяды!

Уладзімір, князь з-пад Ноўгарада слаўны,

Пайшоў вайной на Полацкая княства,

Заваяваў ён Полацк і бяспраўна

Рагнеду прымушаў да шлюбу клясца.

Затым, забіўшы кіеўскага князя,

Уладзімір заняў кіеўскі прастол,

А потым, як прыняў ён праваслаўе,

З Рагнедаю ён разлучыўся зноў.

Пабудаваў ён горад для Рагнеды,

Які назваў у гонар свайго сына,

І з тых часоў жыла ў ім Рагнеда,

Якая Ізяслава нарадзіла.

4

Той Ізяслаў сапраўдным сынам быў,

Любіў ён вельмі сваю маць — Рагнеду,

Народ ён шанаваў, Радзіму ён любіў,

Душою чыстай славіўся ў паў-свету.

Калі аднойчы Уладзімір-князь

Хацеў Рагнеду ў гневе забіваць,

То Ізяслаў, узяўшы меч, ураз,

Стаў паміж імі, стаў усім казаць:

«За што не любіш ты маю матулю,

За што забіў ты дзеда-Рагвалода,

За што матуля зараз пакутуе,

За што трымаеш у душы трывогу?

Ты не адзін, запомні гэта, князь» —

Сказаўшы так, сын Ізяслаў маўчаў,

І загадаў Уладзімір адаслаць

Рагнеду з сынам, горад збудаваў.

Вось так народ, як вуснамі хлапчук,

Перадаваў гісторыю нашчадкам,

Аб тым, як кроўю бараніў свій луг,

Аб тым, як глебу бараніў ён матку.

Аб тым, як кроў на сэрцы запяклася,

Калі стаялі ворагі ў нас,

І як Радзіма дужа ўзнялася,

Калі яшчэ пайшоў наперад час.

Наступны слаўны князь быў Усяслаў,

Аб ім хадзіла шмат легенд, паданняў,

Казалі: быццам месяц наступаў,

А князь быў ваўкалак — нячыста зданне.

5

Князь у ваўка ператвараўся ўноч,

І бегаць мог амаль па ўсёй Радзіме,

Сваім вайскам стараўся ён падмоч,

Выведваў тайны ворагаў адзіны.

Ён быў вялікі ваявода, слаўны,

Усе ворагі баяліся яго,

Ён Полацкам валодаў паўнапраўна,

На мэце ў яго было адно:

Хацеў ён дужа край свій узвядічыць,

Хацеў, каб не кранаў ніхто Радзіму,

Хацеў ён плошчу княства павялічыць,

Было каб што сынам сваім пакінуць.

Аднойчы адбылася жорстка бітва

Паміж вайскамі кіеўскіх князёў

І войскам Усяслава на Нямізе,

Там горы састаўляліся з галоў.

Але над Усяславам перамогу

Не атрымалі ворагі ў той час,

Ісці прыйшлося ім на перамову,

І там ужо, на беразе Дняпра

Яны ўзялі кенязя Усяслава

І пасадзілі ў Кіеў у турму,

Яго ж вялікая народная павага…

Народ жа ласку аказаў яму.

І вызвалілі князя Усяслава,

І абвясцілі князем кіеўскім яго,

Ён перамог сваёю чыста славай,

Павагу меў народа ён свайго.

6

А каб пачуць любоў усяго народа,

Дык трэба не мячом сячы ўдала,

А трэба чалавека і прыроду

Любіць і паважаць — таго нямала.

Такім жа быў і Вітаўт — слаўны воін,

Ён княжыў не над Полацкам і Менскам,

А меў уладу раз у дзесяць болей —

Ад мора Чорнага да самага Смаленска.

Вялікая была яго дзяржава,

Ад мора і да мора яе межы,

І буйную дзяржава мела славу,

І войска моцнае сябе сцярэгчы.

Але не войскам паважаны Вітаўт

Здабыў сябе павагу ў народзе,

А тым, што меў любоў ён да Радзімы,

Што шчасце бачыў у адной прыродзе.

І тым яшчэ, што моцных шанаваў,

Што баязлівых люта ненавідзеў,

Што хабар ён казніў і выразаў,

І верыў, што дабро хутчэй узыдзе!

І гэта прыклад для ўсіх князёў,

І тых, хто хоча росквіту дзяржавы:

Не трэба дзеля гэтага ліць кроў,

І чорную сябе знаходзіць славу!

А трэба ўзяцца ўсім за галаву,

Падумаць аб усім гэтым сур’ёзна,

Каб голас продкаў чулі наяву

І думалі над ім, пакукль не позна!

7

Але не толькі моцнымі князямі

Радзіма вельмі ганарыцца сёння,

Але і мудрацамі, песнярамі,

Што славяць прыгажосць прыроды ўлоння.

Таксама ганарыцца яна тымі,

Хто нёс асвету, мудрасць у народ —

Кірыла Тураўскі, святая Ефрасіння,

І ўвесь вялікі наш мастацкі род.

Але асобы гонар састаўляе

Францыск Скарына, наш першадрукар,

Асветай ён Радзіму праслаўляе,

Ён роднай мовы слаўны уладар.

Перакладаў Святое ён Пісанне,

Каб мудрасць веку пранясці да нас,

І ў гэтым выражаецца пазнанне,

На гэта траціў ён вялікі час.

Пазнаў ён сэнс жыцця неверагодны

Ў тым, што трэба людзям памагаць,

І дабрынёй кранаў ён дух народны,

Каб родны кут любоўю ўшанаваць!

У спадчыну дзве кнігі ён пакінуў,

Да Бібліі прамовы, пасляслоўі…

У іх жыццёвую навуку ўкінуў

Без пафасу таго і мнагаслоўяў.

Не дарам кажуць: тое, што кідаеш

Ты за сабою з нейкім пачуццём,

Перад сабою хутка падымаеш —

То не трапляе проста ў небыццё.

8

Але ўсё шляхецкае саслоўе

Не прыняло ніяк таго казання,

Як ні кажы прыгожа ім выслоўі,

Яны ўсё пушчаюць у апраўданне.

Яны Радзіму прамянялі хутка

На вольнасці шляхецкія адны,

І гутарка была між німі чутна:

Па-польску гаварылі ўсе яны.

За тое, што забылі сваю мову,

За тое, што аслабілі Радзіму,

Павінны былі ўсе прыняць умову

Падзелаў Польшчы, любай ім краіны.

Як ні стараўся аднавіць Радзіму

Пан патрыёт, але не ўдалося.

Была тым часам страчана гадзіна,

На месцы ўсё вярнуць не давялося.

І Беларусь, Радзіма дарагая,

К Расійскім землям адышла ўся,

І скарб народны хутка ўжо трапляе

Ў Расію, да расійскага жыцця.

Але не злілісь брацкія народы

Культураю і моваю сваёй,

Такая ўжо была ў іх прырода,

Што гонар не кідалі яны свой.

І так пражылі многа або мала,

Аж тут, глядзіш, і новая бяда:

Вайна с французам раптам напаткала,

Аднак, і ёй прыйшла ўжо чарга.

9

Напалеон, французскі імператар,

Хацеў адзін над светам панаваць,

Ён быў вялікі, моцны ўзурпатар,

І моцную для гэтага меў раць.

І вось вайной пайшоў ён на Расію,

І шмат нарабаваў ужо дабра,

А за Масквою раптам абяссілеў,

Яго спаткала дужая бяда.

І наша войска, доблесны Кутузаў,

Пагналі прэч — на захад ад зямель, —

Бядою абярнулась для французаў

Вайна, як люду страшная мяцель.

Але пажылі мірна мы не доўга,

Год с пяцьдзесят, а можа троху больш,

Узняў паўстанне пане Каліноўскі

За Беларусь, за край бацькоўскі свой.

І ён казаў, што не народ для ўрада

Павінен існаваць, наадварот.

Сапраўднаю і шчыраю ўладай

Лічыў ён ту, што выбіраў народ.

Але паўстанне ўдачы не імела,

Пасварыліся польскія паны,

І ваявалі быццам бы нясмела,

І хутка паздаваліся яны.

Вось так, урад народнае паўстанне

Рэпрэсіямі жорстка падавіў,

Аднак свядомасць, мудрасць і пазнанне

Народу аніяк ён не забіў.

10

Але народ не мог трымацца болей,

І зноў ён рэвалюцыю ўзняў,

Каб вызваліцца хутка з той няволі,

Народ тут сілу духа паказаў.

І, скінуўшы царызм, яго ўлада

Ўсталявала новы, лепшы строй,

Савецкі строй, адзіны ўсюль парадак,

З адзінаю сталіцаю — Масквой.

Аднак, усё ж, мы дужа пацярпелі:

Пачатак быў дваццатага стагоддзя,

І страт людзей мы шмат ужо імелі,

Вайна, як смерць, хадзіла па народзе.

Але народ, як быццам бы сілач,

Конец ознакомительного фрагмента.

Оглавление

* * *

Приведённый ознакомительный фрагмент книги Светильник жизни предоставлен нашим книжным партнёром — компанией ЛитРес.

Купить и скачать полную версию книги в форматах FB2, ePub, MOBI, TXT, HTML, RTF и других

Смотрите также

а б в г д е ё ж з и й к л м н о п р с т у ф х ц ч ш щ э ю я